ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ

понедельник, 28 ноября 2016 г.

АКТУАЛЬНА: ЯК РАСПАЧЫНАЮЦЦА ЗАХОПНІЦКІЯ ВОЙНЫ

 "Усе захопніцкія войны распачынаюць тэлевядоўцы, культуролягі, гісторыкі, пісьменьнікі, этнографы ды іншая публіка, якая саманазываецца «інтэлектуаламі». А заканчваюць канвойныя ўзводы і расстрэльныя каманды. Гэта я пра навалу «русского мира», калі хто не разумее."

Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка.

пятница, 25 ноября 2016 г.

"ЖЫЦЦЁ СКЛАДВАЛАСЯ ТАК, ЯК СКЛАДВАЛАСЯ".

"Пакаленьне тых хлопцаў, што адпускалi доўгiя валасы i падымалi каўняры куртак, хлопцаў, у якiх “катастрафiчна, увачавiдкi вузелi... штаны”, але “затое так прасторна было плячам пад шырачэзнымi пiнжакамi”, расло без рэлiгii, было ў пераважнай большасьцi сваёй атэiстычным. І Стральцоў быў у ім ці не адзіным празаікам, хто пэўным чынам пераадолеў уплыў атэістычнае школы, камсамолу, партыі.
Ня памятаю, каб ён заводзіў размовы на рэлігійныя тэмы. Ня чуў, каб ён калі хаў­русаваўся з якімі рэлігійнымі дзеячамі, клерыкаламі. Дый з кім было хаўрусавацца? Пратэстанцкія прапаведнікі былі спрэс малаграматныя дзядзькі, варожа настаўленыя да сьвецкае культуры, у тым ліку да мастацкае; у папоў, якія вучонасьцю і прыхільнасьцю да белару­скае культуры не вылучаліся, бегалі вочы (пра тое, што многія з іх працуюць на “органы”, ня ведаў толькі дурань); з каталіцкіх сьвятароў — пісьменьнікам найбольш вядомыя былі паляк Казімер Сьвёнтак і беларус Уладзіслаў Чарняўскі — органы самі вока не спускалі... 

Жыцьцё складвалася так, як складвалася".


Анатоль Сідарэвіч, з прадмовы да "Выбраных твораў" Міхася Стральцова.

понедельник, 21 ноября 2016 г.

БЕЛАРУСЫ.

"Трэба ведаць, што мы гістарычны народ. І ўсе гэтыя казкі, што мы нейкія запаволеныя, сялянская нацыя - гэта ўсё прыдумкі нашых ворагаў. Мы складаліся адначасова з фанцузамі і немцамі. Многія народы разам з расейцамі спазніліся ад нас гадоў на 300. Мы нацыя старэйшая за расейцаў на 200 гадоў. А украінцы старэйшыя за нас на 50 гадоў".

Алег Трусаў, гісторык

вторник, 8 ноября 2016 г.

ТРАПНА!

“Сена на асфальце” – гэта пакаленьне, якое не магло прыжыцца або кепска прыжывалася ў месьце. Гэта пакаленьне i М. Стральцова, i маё. Помнiцца, год праз дваццаць Толя Казловiч у адной са сваiх публiкацыяў назваў гэтае пакаленьне “прамежкавымi людзьмi”: яшчэ не гараджане, але ўжо і не сяляне. I з гэтым тэрмiнам, мусiць, трэба згадзiцца, зрабiўшы папраўку на тое, што маладыя — больш адукаваныя або тыя, што прыехалі на вучобу ў ВНУ, — адаптавалiся хутка i амаль нехваравiта. Астатнiя ж людзi тых генерацыяў i да сёньня жывуць “на прамежку”, зайздросьцячы адукаваным, ня любячы тых, хто размаўляе па-беларуску, бавячы вольны час ля пiўбараў, у вёсках на агародах цi на лецiшчах. 

Анатоль Сідарэвіч, з прадмовы да "Выбраных твораў" Міхася Стральцова.