“Сена на асфальце” – гэта пакаленьне, якое не магло прыжыцца або кепска прыжывалася ў месьце. Гэта пакаленьне i М. Стральцова, i маё. Помнiцца, год праз дваццаць Толя Казловiч у адной са сваiх публiкацыяў назваў гэтае пакаленьне “прамежкавымi людзьмi”: яшчэ не гараджане, але ўжо і не сяляне. I з гэтым тэрмiнам, мусiць, трэба згадзiцца, зрабiўшы папраўку на тое, што маладыя — больш адукаваныя або тыя, што прыехалі на вучобу ў ВНУ, — адаптавалiся хутка i амаль нехваравiта. Астатнiя ж людзi тых генерацыяў i да сёньня жывуць “на прамежку”, зайздросьцячы адукаваным, ня любячы тых, хто размаўляе па-беларуску, бавячы вольны час ля пiўбараў, у вёсках на агародах цi на лецiшчах.
Анатоль Сідарэвіч, з прадмовы да "Выбраных твораў" Міхася Стральцова.
Комментариев нет:
Отправить комментарий